Перапіс насельніцтва ў Беларусі можа прайсці ў 2020 годзе

Перапіс насельніцтва ў Беларусі можа прайсці ў 2020 годзе

На паседжанні калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) было прынята рашэнне правесці перапіс насельніцтва ў краінах Еўразійскага эканамічнага саюза (Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан і Расія) у 2020 годзе, паведамляе прэс-служба арганізацыі.

Удзельнікі пасяджэння ўжо ўхвалілі праект рашэння Савета ЕЭК па распрацоўцы плана мерапрыемстваў ў падрыхтоўцы да правядзення перапісаў.

У ЕЭК адзначылі, што план будзе ствараецца для каардынацыі ўзаемадзеяння ўпаўнаважаных органаў бакоў у сферы статыстыкі.

У паведамленні падкрэслеваецца, што ЕЭК “не будзе падмяняць дзейнасць урадаў краін-удзельніц па правядзенні перапісу насельніцтва”, таму рашэнні аб правядзенні нацыянальных перапісаў з вызначэннем канкрэтных дат і праграм “будуць прымацца нацыянальнымі ўрадамі”.

Фота: cooperativataxitorino.it

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі