Не працаваў сайт "Рэгіянальнай газеты"

Не працаваў сайт "Рэгіянальнай газеты"

Перастаў адчыняцца сайт маладзечанскай "Рэгіянальнай газеты". Зайсці на яго было немагчыма не толькі з Беларусі, але і з-за мяжы. 

Яшчэ зранку 11 жніўня сайт працаваў і абнаўляўся.

У ліпені ў рэдакцыі газеты і дома ў яе супрацоўнікаў адбыліся ператрусы. Галоўнага рэдактара Аляксандра Манцэвіча вазілі на допыт. Пасля гэтага рэдакцыя "Рэгіянальнай газеты" паведаміла, што выхад папяровай версіі выдання спыняецца. Цяпер узніклі праблемы і з сайтам.

Сайт аднавіў сваю працу прыкладна ў 12:15.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі