Першакурснікі Брэсцкага каледжа сувязі надзенуць гальштукі-мятлікі з арнаментам

Першакурснікі Брэсцкага каледжа сувязі надзенуць гальштукі-мятлікі з арнаментам

293 чалавекі сёлета сталі навучэнцамі Брэсцкага дзяржаўнага каледжа сувязі. 22 верасня ў Брэсцкай крэпасці адбудзецца традыцыйны мітынг прысвячэння ў першакурснікі ўстановы, паведамляе партал “Рэальны Брэст”.

Асаблівасцю мерапрыемства стане тое, што навучэнцы апрануць гальштукі-мятлікі з беларускім арнаментам. Пашыць такі незвычайны заказ узяліся навучэнцы і майстры Брэсцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя лёгкай прамысловасці.

Адміністрацыя каледжа спадзяецца, што гальштук з арнаментам навучэнцы стануць надзяваць і на заняткі: мятлік будзе не толькі ўпрыгожваць знешні выгляд, але і абавязваць насіць у каледжы дзелавы касцюм.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі