Першамайская камісія Віцебска прызнала подпісы Правальскага несапраўднымі

Большасць подпісаў, пададзеных у падтрымку патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Ўладзіміра Правальскага, прызнаныя несапраўднымі. Пра гэта БелаПАН паведаміў сябра Першамайскай раённай выбарчай камісіі Віцебску Аляксандр Ганчароў.
Нагадаем, за індывідуальнага прадпрымальніка з Віцебску Ўладзіміра Правальскага было сабрана больш за 109 тысяч подпісаў. Практычна ўсе яны былі з аднаго — Першамайскага — раёна Віцебска.

Ганчароў паведаміў, што большасць падпісных лістоў, здадзеных у камісію ініцыятыўнай групай Правальскага, — ксеракопіі. Сапраўдных подпісаў для рэгістрацыі Правальскага кандыдатам на пасаду кіраўніка дзяржавы недастаткова.

Раней старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына заявіла журналістам, што ў Правальскага толькі 700 рэальных подпісаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі