Першы энергаблок БелАЭС адключыўся з невядомых прычынаў

Першы энергаблок БелАЭС адключыўся з невядомых прычынаў

12 ліпеня ў 12:57 аўтаматыка адключыла ад сеткі першы энергаблок Беларускай АЭС, паведамляе прэс-служба Міністэрства энергетыкі.

У адпаведнасці са штатным алгарытмам была зніжаная магутнасць рэактарнай устаноўкі.

Цяпер спецыялісты высвятляюць прычыны адключэння электрагенератара. Пасля іх ліквідацыі энергаблок будзе ўключаны ў працу.

Як заяўляюць у Мінэнерга, радыяцыйная сітуацыя на АЭС і ў зоне назірання не змянялася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі