Першы прэзідэнцкі візіт Януковіча пройдзе 1 сакавіка ў Брусэль

Першы замежны візіт у якасці прэзідэнта Ўкраіны Віктар Януковіч зробіць у Брусэль. Гэта адбудзецца 1 сакавіка. Еўрапейскія лідэры неафіцыйна пацвердзілі згоду на сустрэчу з новым украінскім лідэрам, інфармуе Korrespondent.net. Вядома, што Януковіч стрэнецца з прэзідэнтам Еўрасаюзу Германам ван Ромпеем, старшынём Еўракамісіі Жазэ Мануэлам Барозу, спікерам Еўрапарламенту Ежы Бузэкам, Вярхоўнай прадстаўніцай па знешняй палітыцы Еўрасаюзу Кэтрын Эштан і Еўракамісарам па палітыцы дабрасуседзтва Штэфанам Фюле.

Афіцыйна пра візіт абвесцяць пасля інаўгурацыі Віктара Януковіча 25 лютага. Потым, у першай дэкадзе сакавіка, Януковіч плануе зрабіць візіт у Маскву і сустрэцца там з Дзмітрыем Мядзведзевым.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі