Першы ў Беларусі святар-афрыканец прыступіў да службы ў Гомелі
Айцец Майкл падчас службы / katolik.life
У Гомелі адзначыў свае першыя імяніны каталіцкі святар Майкл Уямаду Акіка, паведамляе katolik.life. Павіншаваць айца Майкла (Міхаіла) прыйшлі вернікі гомельскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
Айцец Майкл — першы каталіцкі святар-афрыканец, які служыць у Беларусі.
61-гадовы Майкл Уямаду Акіка нарадзіўся ў Нігерыі, у маладосці вучыўся ў Савецкім Саюзе, а затым вярнуўся ў сваю краіну і стаў бізнесоўцам. У 50 гадоў быў пасвячоны ў святары ва Украіне. У 2021 годзе айцец Майкл пераехаў у Гомель.
Святар ведае рускую мову і вучыць беларускую. Ён таксама служыць імшу па-англійску для замежных студэнтаў-каталікоў з гомельскіх ВНУ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.