Першы ў гісторыі "прыбіральшчык" касмічнага смецця можа з'явіцца ў 2018-м

Касмічнае смецце — гэта касмічныя апараты, якія выведзеныя з эксплуатацыі, альбо іх абломкі, адпрацаваныя ступені ракет, разгонныя блокі. Яно стварае ўсё больш праблемаў для касманаўтыкі. На сённяшні дзень NASA адсочвае на арбіце больш за 16 тысяч аб'ектаў, памер якіх складае больш за 10 сантыметраў.



Ужо вядомыя выпадкі гібелі спадарожнікаў пасля сутыкнення з касмічным смеццем. І колькасць такіх здарэнняў імкліва павялічваецца.



Кампанія Swiss Space Systems збіраецца ўкласці 15 мільёнаў швейцарскіх франкаў у распрацоўку спадарожніка-"прыбіральшчыка" Clean Space One. Стваральнікамі яго стануць навукоўцы Федэральнай палітэхнічнай школы Лазаны (Швейцарыя). Ён будзе важыць каля 30 кілаграмаў.



З дапамогай спецыяльнага маніпулятара спадарожнік будзе збіраць касмічнае смецце ў памяшканне ўнутры сябе. Калі яно запоўніцца, "прыбіральшчык" вернецца ў зямную атмасферу, дзе згарыць пры падзенні разам з касмічным смеццем, паведамляе РІА "Новости".
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі