Першы вясновы дождж ператварыў гродзенскія вуліцы ў рэкі (фота)
17 красавіка ў Гродне прайшла першая вясновая навальніца — з магутнай залевай і градам. Гарадская ліўневая каналізацыя не справілася з аб'ёмам вады, піша tut.by. У выніку, вуліцы абласнога цэнтра амаль імгненна ператварыліся ў рэкі.
Стыхія затапіла цэнтральную частку горада. На набярэжнай Нёмана падмыла схілы. Традыцыйна апынуўся затопленым участак каля турмы на вуліцы Кірава.