Першымі на Кастрычніцкую плошчу выйдуць аматары канькоў
16 снежня ўрачыста адчыніцца лядовы каток на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску.
Першымі на лёд выйдуць фігурысты, канькабежцы, хакеісты — выхаваўцы спартовых і фізкультурна-аздараўляльных цэнтраў. Яны выступяць з паказальнымі нумарамі. Затым на плошчы пройдзе канцэрт мастацкай самадзейнасці і эстрады, паведамляе БЕЛТА.