Перыяды прыпынення дзейнасці ІП могуць не ўвайсці ў страхавы стаж

Перыяды прыпынення дзейнасці ІП могуць не ўвайсці ў страхавы стаж

Перыяды прыпынення дзейнасці індывідуальных прадпрымальнікаў могуць не ўвайсці ў іх страхавы стаж, які ўлічвацца пры афармленні пенсіі. Гэта вынікае з праекту новага ўказа прэзідэнта, пра які распавяла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч падчас прамой тэлефоннай лініі.

Як перадае БЕЛТА, урад прапануе, каб за перыяды, калі індывідуальны прадпрымальнік прыпыняе дзейнасць, ён не плаціў страхавыя ўнёскі. Калі гэты дакумент будзе прыняты, пакуль невядома — цяпер ён праходзіць узгадненні ва ўсіх зацікаўленых ведамствах.

Індывідуальныя прадпрымальнікі абавязаныя плаціць адлічэнні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва і такім чынам яны “зарабляюць” сабе пенсію. На сёння страхавыя выплаты трэба рабіць нават тады, калі дзейнасць прыпыняецца. У многіх ІП гэта частая з’ява, асабліва ў тых, чыя дзейнасць носіць сезонны характар. З аднаго боку, іх могуць вызваліць ад лішніх выдаткаў, з іншага боку, іх страхавы стаж, які ўплывае на памер пенсіі, можа істотна скараціцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі