Петрышэнка: Да канца тыдня ў Беларусі будуць шыць да 1 мільёна масак за суткі

Петрышэнка: Да канца тыдня ў Беларусі будуць шыць да 1 мільёна масак за суткі

Да канца тыдня тэмпы пашыву медыцынскіх масак у Беларусі павялічацца да 1 мільёна за суткі. Пра гэта намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка заявіў падчас інтэрв'ю ў праграме "Галоўны эфір", якое выйшла ў эфір увечары 5 красавіка.

Па яго словах, шэраг прадпрыемстваў быў у сціслыя тэрміны перапрафіляваны на пашыў масак. Сёння яны выпускаюць 450-500 тысяч масак у суткі. Напрыканцы гэтага тыдня плануецца выйсці на аб'ём у 1 мільён масак. А праз паўтара тыдня вытворчасць павінна дасягнуць вырабу 2 мільёнаў масак у суткі, паведаміў чыноўнік.

Ён дадаў, што ў Беларусі наладжаны выпуск спецыяльных абарончых касцюмаў для дактароў, а таксама акуляраў і масак. За суткі ў краіне робяць каля 700 тэстаў на каранавірус. "Неабходныя запасы тэстаў ёсць, і яны актыўна выкарыстоўваюцца для таго, каб своечасова выявіць асоб, якія падатныя да каранавіруса", — распавёў віцэ-прэм'ер.

Паводле звестак на 5 красавіка, у Беларусі зарэгістравана 562 выпадкі заражэння каранавірусам. Восем чалавек памерлі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі