Пінская міліцыя будзе “эвакуяваць” нічыйныя ровары і дзіцячыя вазкі

Пінская міліцыя размясціла на сайце гарвыканкама абвестку пра тое, што ровары і дзіцячыя вазкі, пакінутыя без нагляду ў пад’ездах дамоў і на вуліцах горада, будуць адпраўляцца ў адмысловую камеру захоўвання.

Так што, калі вы выйдзеце з пінскай крамы і не знойдзеце побач з ёй свайго ровара — не спяшайцеся засмучацца. Магчыма, ён папросту “эвакуяваны”. Маёмасць будзе вяртацца да гаспадароў пасля адпаведнага зварота ў міліцыю і пільнай праверкі.

Пра тое, ці патрэбна будзе аплачваць “эвакуацыю” і “штрафстаянку” для вазкоў і ровараў, у абвестцы не паведамляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі