Піўны фестываль у Мінску ўсё ж такі адбудзецца

"Піўны фестываль" у Мінску, запланаваны на 26 верасня, ўсё ж такі адбудзецца. Месцам яго правядзення, як і планавалася раней, будзе плошча Бангалор.
Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама, інфармуе “Інтэрфакс-Захад”.

У мерапрыемстве возьмуць удзел вядучыя піўзаводы Беларусі — "Крыніца", "Аліварыя", "Брэсцкае піва" і "Лідскае піва".

Пакупнікам будзе прапанавана больш за 80 відаў піва, у тым ліку рэдкія гатункі нефільтраванага піва і фірмовая прадукцыя па розных рэцэптурах.

Яшчэ сёння раніцай правядзенне дадзенага мерапрыемства было пад пытаннем.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі