Полацк перанёс святкаванне Дня горада з траўня на верасень

Полацк перанёс святкаванне Дня горада з траўня на верасень

Дзень горада ў Полацку будзе святкавацца не ў траўні, як гэта адбывалася традыцыйна, а ў першай дэкадзе верасня. Адпаведнае рашэнне прыняў Полацкі раённы савет дэпутатаў, перадае БЕЛТА. Прычыны такога пераносу не тлумачацца. 

Святкаванне пройдзе пад назвай "Полацк — калыска беларускай дзяржаўнасці".

Аргкамітэт святкавання абмеркаваў ужо неабходныя падрыхтоўчыя работы, распрацаваў план мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні гарадской інфраструктуры, рэалізацыі розных сацыяльна значных і культурна-масавых праектаў, прымеркаваных да Дня горада.

Плануецца, што палачан і гасцей горада парадуюць шматлікія творчыя праекты, акцыі ды фестывалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі