Полацкая епархія збірае калядныя падарункі са школьнікаў (фота)

Кожнаму класу полацкіх школаў загадана ў двухдзённы тэрмін падрыхтаваць калядныя падарункі. Такі загад прыйшоў у школы ад гарадскога аддзела адукацыі па настойлівай просьбе Полацкай епархіі, паведамляе ximik.info. Ні настаўнікам, ні дзецям невядома, для каго прызначаюцца падарункі і чаму Полацкая епархія збіраецца праводзіць дабрачынныя акцыі за чужы кошт.

Разам з загадам класным кіраўнікам далі два раздрукаваныя на ксераксе дакументы — "Патрабаванні да афармлення калядных падарункаў" і "Падарункавыя наборы". У першым дакуменце прапануецца абклейваць каляровай паперай каробку з-пад абутку — "памер такі, каб уваходзіла змесціва паводле спісу". Другі і ёсць гэтым самым спісам неабходнага змесціва каробкі ў залежнасці ад узроставай і полавай катэгорыі будучага атрымальніка падарунка.

Так, у каробку для хлопчыка 10–14 гадоў трэба пакласці:
1. Кнігі
2. Канцылярскія прылады (сшыткі, простыя алоўкі, тачылкі для алоўкаў, гумкі, фламастары, нататнікі, калькулятар, нажніцы, шарыковыя асадкі)
3. Прадметы гігіены і туалету (зубная паста і шчотка, мыла, ручнік, грабеньчыкі, дэзадарант)
4. Вопраткі (майткі, некалькі пар шкарпэтак, шапка, шалік, пальчаткі)
5. Мяккая цацка
6. Слодычы

Чаму дабрачыннасцю ў загадным парадку павінны займацца дзеці (якія яшчэ нічога не зарабляюць), іх бацькі ці настаўнікі, нікому не тлумачыцца.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі