Полк Каліноўскага павіншаваў беларусаў з Днём нацыянальнага сцяга

Каліноўцы ваююць ва Украіне пад бел-чырвона-белым сцягам

Каліноўцы ваююць ва Украіне пад бел-чырвона-белым сцягам / t.me/belwarriors/

Полк Каліноўскага павіншаваў беларусаў з Днём нацыянальнага сцяга Беларусі. 19 верасня 1991-га беларускі парламент зацвердзіў герб "Пагоня" і бел-чырвона-белы сцяг дзяржаўнымі. Тады ж замест БССР наша краіна стала называцца Рэспублікай Беларусь.

"Ты дазваляеш нам марыць пра шчаслівую Беларусь і натхняеш нас на барацьбу, каб наблізіць момант яе вызвалення, — кажа камандзір палка Дзяніс Прохараў ("Кіт") пра бел-чырвона-белы сцяг. — Ты — нацыянальная каштоўнасць Беларусі. Сёння ты пад забаронай у сябе дома. За цябе катуюць і саджаюць [за краты] на тваёй жа радзіме, ад аднаго твайго выгляду рэжым дрыжыць, злуецца, карае і спрабуе ад цябе пазбавіцца... Ты ўсёроўна ў сэрцы кожнага беларуса, які прагне свабоды. Прыйдзе час і ты зноў будзеш лунаць па ўсёй нашай сінявокай Беларусі"

"Пагоня" і бел-чырвона-белы сцяг былі дзяржаўнымі ў 1991-1995 гадах. У 1995-м Аляксандр Лукашэнка ініцыяваў замену дзяржаўнай сімволікі. 

Пад бел-чырвона-белым сцягам праходзілі масавыя вулічныя акцыі ў Беларусі ў 2020-м. Пад ім ва Украіне ваююць супраць расійскіх акупантаў беларускія добраахвотнікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі