Польшча адмяніла абавязковы каранцін для тых, хто мае з ПЛР-тэст
/ pixabay
Польшча адмяніла абавязковы 10-дзенны карантын для некаторых катэгорый замежнікаў.
Так, цяпер вызваленыя ад каранціну тыя, у каго ёсць адмоўны вынік ПЛР-тэсту на Covid-19. Пры гэтым тэст павінен быць зроблены не раней чым за 48 гадзін да перасячэння польскай мяжы.
Не трэба будзе знаходзіцца на карантыне ў Польшчы і тым, хто прайшоў вакцынацыю ад каронавіруса.
Раней ад абавязковага каранціну былі вызваленыя і некаторыя іншыя катэгорыі грамадзян. Больш падрабязна можна даведацца на сайце польскай памежнай службы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.