Польшча адзначае 100-годдзе аднаўлення Незалежнасці

Польшча адзначае 100-годдзе аднаўлення Незалежнасці

Польшча сёння адзначае 100-годдзе аднаўлення Незалежнасці. Гэтае свята прымеркаванае да гістарычнай даты — 11 лістапада 1921 года маршал Юзэф Пілсудскі стаў першым кіраўніком Польшчы і сфармаваў дэмакратычны ўрад. Так праз 123 гады пасля апошняга падзелу Рэчы Паспалітай Польшча набыла незалежнасць.

Пасля Другой сусветнай вайны Дзень Незалежнасці ў Польшчы адмянілі пракамуністычныя ўлады. У 1989 годзе ў перыяд сістэмнай трансфармацыі свята зноў аднавілі. Цяпер на Дзень Незалежнасці праходзяць маштабныя ўрачыстасці з абавязковым ваенным парадам у цэнтры Варшавы і выступам прэзідэнта. Таксама ладзяць рознага кшталту мітынгі і шэсці, пакліканыя падкрэсліць адзінства палякаў.

Сёлета 100-годдзе Незалежнасці адзначаецца з асаблівым размахам. У Польшчы абвешчаны выходным панядзелак, 12 лістапада, каб працягнуць святкаванні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі