Польшча высылае двух беларускіх консулаў
Польшча высылае двух беларускіх консулаў — з Варшавы і Беластока. пра гэта паведаміў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач.
"Праз працяг непрыязных жэстаў Мінска і ў межах узаемнасці МЗС Польшчы прыняў рашэнне выслаць генконсула Беларусі ў Беластоку і консула ў Варшаве", — напісаў Пшыдач у сваім акаўнце ў Твітары.
Wobec kontynuacji nieprzyjaznych gestów Mińska wobec polskich dyplomatów, w ramach zasady wzajemności, MSZ RP podjął decyzję o wydaleniu Konsul Generalnej RB w Białymstoku oraz konsula RB z placówki w Warszawie.
— Marcin Przydacz (@marcin_przydacz) March 12, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.