Польшча заклапочаная беларуска-расійскімі вучэннямі “Захад-2009”

Маштабныя ваенныя вучэнні побач з польскай мяжой – гэта палітычны сігнал Крамля. З такой заявай выступіў міністр абароны Польшчы Богдан Кліх, піша “Gazeta Wyborcza”.
Паводле яго слоў, сігналы, якія пасылае Расія, неадназначныя. “З аднаго боку расійскія палітыкі прапаноўваюць Польшчы дыялог, з іншага боку запрашаюць на манеўры, якія з'яўляюцца дэманстрацыяй сілы”.

Прадстаўнікі Польшчы будуць назіраць за манеўрамі 29 верасня, калі на вучэнні прыбудуць Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў.

Як адзначае выданне, сёлетнія беларуска-расійскія вучэнні з'яўляюцца самымі маштабнымі з 1997 года.

Сцэнар вучэнняў прадугледжвае напад сіл НАТА з Захаду і наступ сіл “саюзнай дзяржавы”.

“Такой вялікай канцэнтрацыі войскаў Беларусі і Расіі ля польскай мяжы яшчэ не было. 12 тысяч салдат, танкі, бронетранспарцёры, самалёты і караблі спрабуюць задушыць польскае паўстанне ў Гродне. Гэта не жарт. Такі сцэнар манеўраў адпрацоўваюць два войскі”, — перадрукоўвае радкі з польскай газеты Dziennik сайт “МЫ”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі