Польскі Сенат ухваліў закон, які пасварыў Польшчу з Ізраілем і Украінай

Польскі Сенат ухваліў закон, які пасварыў Польшчу з Ізраілем і Украінай

Сенат — верхняя палата польскага парламента — ухваліў закон пра крымінальную адказнасць за называнне нацысцкіх лагераў смерці "польскімі" і за адмаўленьне злачынстваў "бандэраўцаў".

Галасаванне адбылося ў ноч на 1 лютага, перадае Радыё "Свабода". За закон прагаласавалі 57 з 82 прысутных у Сенаце дэпутатаў. 23 дэпутаты-апазіцыянэры выказаліся супраць, адзін устрымаўся. Каб закон набыў моц, яго яшчэ павінен падпісаць прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.

Сейм Польшчы — ніжняя палата парламента прагаласаваў за гэты закон яшчэ 26 студзеня. Згодна з ім, у Польшчы забараняецца прапаганда таталітарных ідэалогій, Таксама ў законе гаворыцца пра злачынны ўдзел "бандэраўскіх нацыяналістаў" у знішчэнні габрэйскага насельніцтва і генацыдзе грамадзян міжваеннай Польшчы на тэрыторыі Валыні і Галіччыны. Парушальнікаў закону будуць караць грашовымі штрафамі або зняволеннем да трох гадоў.

Міністэрства замежных справаў Украіны ўжо назвала рашэнне польскага Сейма "чарговай спробай навязаць аднабаковую трактоўку гістарычных падзей".

Акрамя таго, польскі закон пагражае крымінальным пераследам тым, хто прыпісвае палякам злачынствы нацыстаў, і ў прыватнасці — ужывае словазлучэнне "польскія лагеры смерці". Гэтыя дадаткі абурылі Ізраіль. Прэм’ер-міністр Ізраіля Беньямін Нетаньяху назваў закон неабгрунтаваным. Сусветны цэнтр памяці ахвяр Халакосту заявіў, што польскія заканадаўчыя змены могуць "прывесці да размывання гістарычнай праўды аб дапамозе, якую немцы атрымалі ад польскага насельніцтва падчас Халакосту".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі