Польскія сілавікі "спрабавалі выцесніць семярых бежанцаў у РБ" — Памежкамітэт
У польскім памежным ведамстве заяву беларускіх калегаў пакуль не каментавалі / twitter.com/Straz_Graniczna
На беларуска-польскай мяжы ў Гродзенскім раёне 10 кастрычніка адбыўся інцыдэнт з бежанцамі. Польскія сілавікі спрабавалі выцесніць сем чалавек у Беларусь, сцвярджаюць у беларускім Дзяржпамежкамітэце.
Бежанцаў падвезлі да плота на мяжы на грузавым аўтамабілі. Затым праз браму для міграцыі жывёл замежнікаў паспрабавалі выцесніць на беларускую тэрыторыю. Але гэта заўважылі беларускія памежнікі і спынілі спробу парушэння мяжы. У выніку "польскія вайскоўцы забралі бежанцаў назад і павезлі ў невядомым кірунку", кажуць у ДПК.
Польскае памежнае ведамства звестак аб сітуацыі на беларуска-польскай мяжы за 10 кастрычніка пакуль не апублікавала. Затое вядома, што 9 кастрычніка, у нядзелю, на польскую тэрыторыю з Беларусі незаконна спрабавалі трапіць 108 чалавек. Сярод парушальнікаў мяжы былі грамадзяне Конга, Егіпта, Шры-Ланкі і Кубы.
Польские силовики пытались вытеснить семерых беженцев в Беларусь
— Госпогранкомитет Беларуси 🇧🇾 (@GpkGovBY) October 11, 2022
Инцидент произошел вчера, 10 октября, в Гродненском районе.
Подробности по ссылке:https://t.co/ukohiYMDET pic.twitter.com/4LqHQ2Vmsw
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.