Пра ААН, “міжнародку”, гадзіннікі і “сігналы Шрайбмана Захаду” — эфір

Франак Вячорка

Франак Вячорка / Еўрарадыё

Савет па правах чалавека (СПЧ) ААН падоўжыў мандат Спецыяльнага дакладчыка па Беларусі, а таксама пастанавіў стварыць групу з трох незалежных экспертаў па правах чалавека ў нашай краіне. Швецыя і Славенія зрабілі для беларусаў палёгку ў атрыманні праязных дакументаў. Офіс Святланы Ціханоўскай, паводле іх інфармацыі, дапамог перадаць дроны для палка Каліноўскага… Гэтыя ды іншыя пазітыўныя навіны вы, магчыма, маглі і прапусціць на фоне больш гучных паведамленняў пра атрыманы першым дарадцам Ціханоўскай Франкам Вячоркам ў падарунак дарагі гадзіннік і заявы асобных прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады пра спробы Офіса і АПК праз выбары падпарадкаваць сабе КР.

Якімі вынікамі сваёй міжнароднай дзейнасці можа пахваліцца Офіс Святланы Ціханоўскай? Ці задаволеныя вынікамі Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету, што праходзіла ў Празе, і пры чым тут дроны? Што за гісторыя з гадзіннікам, ці звязаныя візіты Ціханоўскай у Ісландыю з санкцыямі ці іх адсутнасцю і якія планы ў Офіса адносна Каардынацыйнай рады? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі