Пры Адміністрацыі створаць рэспубліканскі Савет па гістарычнай палітыцы
Пры Адміністрацыі прэзідэнта створаць створаць рэспубліканскі Савет па гістарычнай палітыцы. Адпаведнае распараджэнне падпісаў 4 лютага Аляксандр Лукашэнка, перадае БЕЛТА.
Гэта будзе пастаянна дзеючы міжведамасны кансультацыйны і каардынуючы органам па адзінай дзяржаўнай палітыцы ў сферы гістарычнай памяці.
Працаваць у ім на грамадскіх пачатках будуць навукоўцы-гуманітарыі, грамадскія дзеячы, прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў, экспертнай супольнасці, дзяржорганаў і арганізацый. Імёны іх не называюцца
Новаствораны Савет будзе вызначаць стратэгію і задачы гістарычнай палітыкі, распрацоўваць падыходы і меры па яе рэалізацыі. Таксама ён будзе рыхтаваць праекты прававых актаў і заключэнняў ды вывучаць грамадскую думку па сацыяльна-гуманітарных пытаннях.
Акрамя таго, Савету дадуць права называць і пераймяноўваць геаграфічныя аб'екты ў гонар вядомых асобаў. Будзе ён таксама мець права выносіць папярэджанні выдаўцам за парушэнні у галіне захавання гістарычнай памяці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.