Пра “агента Лукашэнку” і ўдзел беларусаў у вайне — эфір з Магдам
Яўген Магда / Еўрарадыё
Змена рыторыкі ў дачыненні да беларусаў праявілася апошнім часам з боку не толькі Украіны, але і Расіі. Так, Уладзімір Зяленскі раптам загаварыў пра адрозненні паміж беларусамі і лукашыстамі і пра акупацыю Беларусі расійскімі войскамі. А прадстаўнік расійскай Дзяждумы Затулін выказаўся пра неабходнасць больш актыўнага ўцягвання Беларусі ў акупацыйную вайну з Украінай.
Ці сапраўды змянілася не толькі рыторыка, але і стаўленне да беларусаў і беларускіх дэмсіл у адміністрацыі Зяленскага? Якія ёсць магчымасці ў Кіева, каб не даць Маскве ўцягнуць Беларусь у вайну напоўніцу? Чаму сёння вызваленчы паход беларускіх добраахвотнікаў у Беларусь немагчымы і ці будзе магчымы ў будучыні? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі Яўген Магда.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.