Пра агентаў, ГУБАЗіК, “кансервы” і адказнасць — эфір з Сазановіч

Яніна Сазановіч / Еўрарадыё
Яніна Сазановіч / Еўрарадыё

Скандал з выяўленым ў камандзе “Чорнай кнігі Беларусі” агентам ГУБАЗіКа насуперак чаканняў толькі пашыраецца. І сёння галоўная прэтэнзія да людзей, тым ці іншым чынам звязаных з узнікненнем такой сітуацыі, не ў тым, што агент здолеў прабрацца ў апазіцыйную структуру, а ў тым, што да гэтага часу ніхто з тых, хто гэта дапусціў, не панёс ніякага пакарання. У гэтым перакананая былая адміністратарка “Чорнай кнігі Беларусі” Яніна Сазановіч, якая з прэтэнзіямі наконт адсутнасці паказанняў звяртаецца да… Франака Вячоркі.

Як ў структуру “Чорнай кнігі Беларусі” здолеў пранікнуць агент і чаму гэты факт так доўга замоўчваўся? Чаму сёння звяртаецца менавіта да Франака Вячоркі са словамі аб адсутнасці адказнасці за гэтую сітуацыю? Пра што сведчыць сітуацыя з агентам і тое, што пасля яго выкрыцця адбылося? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае былая адміністратарка “Чорнай кнігі Беларусі”, стваральніца праектаў "Дзікае паляванне" і "Карнікі Беларусі" Яніна Сазановіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі