Пра эканоміку вайны, партызан і сіндром вінаватасці — стрым з Чалым
Нягледзячы на заходнія санкцыі, Расія не спыняе ваенных дзеянняў ва Украіне. Добра, каб гэтыя санкцыі былі выключна праблемай Расіі, але не — перадае і Беларусі, як суагрэсару. Беларускія чыноўнікі ўсё яшчэ спрабуюць з санкцый смяяцца, але неяк ужо не вельмі ўпэўнена. Не дадае добрага настрою і правал расійскага бліцкрыгу ва Украіне, і партызанскі рух у самой Беларусі.
У якім стане сёння эканоміка Беларусі і чаго чакаць бліжэй да восені? Ці атрымаецца ў чыноўнікаў пабудаваць “эканоміку вайны” і ці магчыма наладзіць гандаль з Украінай? Чаму беларусы пачынаюць зацята спрачацца паміж сабой і пры чым тут “сіндром вінаватасці”? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае эканамічны аналітык Сяргей Чалы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.