Пра Карлсана, Лукашэнку, кантрабанду і “запасны аэрадром” — эфір з Фрыдманам

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

Цяпер галоўным чыноўнікам на выпадак раптоўна-доўгачаканага знікнення Лукашэнкі будзе старшыня Усебеларускага народнага сходу, а не той, хто мусіў бы ім стаць паводле Канстытуцыі. Альбо такім чынам Лукашэнка ўсё ж рыхтуе сабе “запасны аэрадром” на выпадак, калі ён ужо не здольны будзе выконваць абавязкі кіраўніка дзяржавы, але павінен будзе трымаць сітуацыю пад кантролем, каб не трапіць за краты. А ў гэты час трампісты і пуціністы вырашылі аб’яднаць намаганні і ў Маскву для запісу інтэрв’ю з Пуціным (каб нарэшце расказаць амерыканцам праўду пра вайну ва Украіне) скіравалі галоўнага трамп-вядоўцу Карлсана…

Якіх дасягенняў на міжнароднай арэне чакаць ад візіту Лукашэнкі ва Узбекістан і ці не страшна яму ляцець так далёка? Ці будуць напады на выбарчыя ўчасткі і ці справяцца з іх аховай “сілы Карпянкова”? Як заходнія СМІ рэагуюць на канфлікт Зяленскага з Залужным і пры чым тут амерыканскі Карлсан? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі