Пра Херсон, прапаганду, NDA Офіса і протапарламент — эфір з Усавым

Павел Усаў / Еўрарадыё
Павел Усаў / Еўрарадыё

Канец мінулага тыдня прынёс ашаламляльную перамогу ўкраінскай арміі над расійскімі акупантамі — быў вызвалены Херсон. Вось толькі для беларускіх прапагандыстаў па дзіўнай прычыне гэта стала далёка не радаснай падзеяй і пралукашэнкаўскія ТГ-каналы ўсяляк імкнуліся альбо зменшыць значнасць гэтай падзеі, альбо падлавіць на недакладнасцях інфармацыі, альбо перавесці стрэлкі на іншыя часткі фронту, дзе, нібыта, расіяне ідуць у наступ. У той жа час заканчэнне тыдня прынесла чарговы скандал з нетраў айчынных дэмсіл. І нават не адзін…


Што вызваленне ўкраінскага Херсона азначае для беларускага рэжыма і чаму з гэтай нагоды так курчыць беларускіх прапагандыстаў? Сітуацыя з агентам ГУБАЗіКа ў ЧКБ і скандал вакол NDA ад Офіса Ціханоўскай — што за гэтым стаіць? Ці ўратуе сітуацыю рэформа Каардынацыйнай Рады, чым займаецца “Вольная Беларусь” і што там з онлайн-выбарамі ад Форума дэмсіл? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі