Пра міратворцаў, зварот Сахашчыка, Арастовіча і віну — стрым з Усавым
Павел Усаў / Еўрарадыё
Беларускі рэжым абвінавачвае Кіеў у падрыхтоўцы нападу на Беларусь (ізноў) і запрашае на тэрыторыю краіны расійскія войскі для стварэння “рэгіянальнай групоўкі войскаў” — каб абараніцца ад нападу з поўдня. У адказ з Кіева прагучалі прапановы да міжнароднай супольнасці скіраваць на беларуска-ўкраінскую мяжу міратворцаў. Усё гэта адбываецца на фоне ўзмоцненых ракетных абстрэлаў украінскіх гарадоў, паставак беларускага ўзбраення ў Расію, пашырэння рэпрэсій унутры самой Беларусі і чарговай хвалі спрэчак пра калектыўную адказнасць.
Ці рэальная пагроза ўцягвання рэжымам Беларусі ў вайну ва Украіне? Як ухіліцца ад мабілізацыі і ці падтрымае Захад беларусаў у гэтым жаданні? Якія пагрозы нясе расійская вайсковая групоўка на тэрыторыі Беларусі нашай незалежнасці і ці не прыходзіць на змену “рускаму свету” “свет украінскі”? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.