Пра мост, пост і “выспу стабільнасці” — стрым з Фрыдманам
Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё
Нехта з расіян няўдала пакурыў на Крымскім мосце, і ён здзейсніў “адмоўнае ўсплыццё” пасля планавага ўзгарання. Што прывяло да ўзгарання асобных частак цела як расійскіх, так чамусьці і беларускіх прапагандыстаў. Той жа Тур на ўздыме бясстрашнай ваяўнічасці прапанаваў страляць “на паражэнне” ў любым падазроным выпадку. А МЗС РБ гераічна выклікала амбасадара Украіны і выказала яму падазрэнні ў падрыхтоўцы нападу на Беларусь.
Як звязаныя “аварыя” на Крымскім мосце і істэрыка беларускіх прапагандыстаў? Ці гатовы лукашэнкаўскі рэжым да паходу на Украіну і чым адкажа Кіеў? Ці атрымаецца ў Эрдагана наладзіць мірныя перамовы Масквы і Кіева і чаму ва Украіне ўпарта не бачаць розніцы паміж Лукашэнкам і беларусамі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аглядальнік і гісторык Аляксандр Фрыдман.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.