Пра рост заробкаў, рэгуляванне цэн, курсы валют і… выбары — эфір
Аліса Рыжычэнка
У беларускім ІТ-сектары б’юць трывогу: апошнія два месяцы сярэдні заробак айцішнікаў расце вельмі павольна, а калі глядзець шырэй, то за лета ён нават зменшыўся — з 7291,5 рубля ў сакавіку-траўні да 6811,3 рубля ў чэрвені-жніўні. Але цяжкасці — не толькі ў беларускіх айцішнікаў. Паводле звестак, сярэдні заробак зменшыўся і ў бюджэтнікаў, склаўшы ў жніўні 1714 рублёў. У параўнанні з ліпенем гэта на 80,1 рубля менш! Скарачэнне не такое вялікае, як у айцішнікаў, але тым не менш…
Што незвычайнага ў зніжэнні заробкаў у ІТ-сектары і чаму пацярпелі бюджэтнікі? Ці атрымліваецца ў рэжыму рэгуляваць цэны і ці рэгулюе Нацбанк курс валют? Як адрозніваецца бачанне развіцця беларускай эканомікі ў чыноўнікаў і незалежных эканамістаў — чаго чакаць і пры чым тут вайна? Пра гэта і многае іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка. Праграма выходзіць у чацвяргі, два разы на месяц, у 15:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.