Пра санкцыі, мігрантаў і абвал эканомікі гаворым з Сяргеем Чалым
Ніколі за ўсю сваю гісторыю ў Беларусі не было столькі “турыстаў”. Прынамсі, з такіх краін, як Ірак, Сірыя і гэтак далей. Проста нейкі фестываль турыстаў. Адначасова, сцвярджае эканаміст Сяргей Чалы, беларускія чыноўнікі чыняць іншы фестываль — фестываль тратаў незаробленых грошай. Не застаўся ўбаку і так званы калектыўны Захад і ўдзельнічае ва ўсім гэтым сваімі санкцыямі.
Ці звязаныя міграцыйны крызіс на польскай мяжы і расійскі газаправод “Nord Stream 2”? Што адбываецца з беларускай эканомікай і пры чым тут Нацбанк? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае эканамічны аналітык Сяргей Чалы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.