Пра што пісаў Максім Багдановіч у невядомым вершы (фота, відэа)

Пра што пісаў Максім Багдановіч у невядомым вершы (фота, відэа)

Літаратурны музей Максіма Багдановіча апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook больш якасную фотакопію рукапіса паэта, знойдзенага ў Расіі. І цяпер можна прачытаць, пра што пісаў Багдановіч у невядомым вершы.

Як інфармавала Еўрарадыё, 13 лістапада ў Маскве аб'явілі, што ў архівах Літаратурнага музея імя Горкага знайшлі сшытак з вершамі беларускага паэта Максіма Багдановіча (1891 — 1917). Пра яго было вядома, але адшукаць сшытак не ўдавалася, яго лічылі страчаным. І вось падчас падрыхтоўкі кнігі "Максім Горкі і Адам Багдановіч: сяброўства, народжанае на берагах Волгі" адбылася сапраўдная сенсацыя. У сшытку, які Максім Багдановіч у 1913-1914 гадах даслаў Максіму Горкаму, 8 вершаў, якія беларускі паэт сам пераклаў на рускую мову. Невядомы толькі адзін з іх:

Правда, и черные дни сплеталися с ясными днями,
Но далеко уж они в прошлое все отошли.
Всех я теперь их люблю, —ведь издали кажется сердцу,
Словно узорная чернь по серебру пролегла.

Цяпер даследчыкі будуць шукаць яго беларускамоўны арыгінал.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі