Пра суд над сабой "Медиа-Полесье" даведалася за гадзіну да яго пачатку

Пра суд над сабой "Медиа-Полесье" даведалася за гадзіну да яго пачатку

Рэдакцыя выдання "Медиа-Полесье" 16 ліпеня нечакана даведалася, што супраць іх адбудзецца працэс у Лунінецкім судзе. Пра гэта гаварылася ў лісце, які прыйшоў на рэдакцыйную электронную пошту.

Разыначка сітуацыі ў тым, што суд павінен быў пачацца праз 1 гадзіну 10 хвілін пасля дастаўкі ліста. Ліст прыйшоў у 13:19, а суд быў прызначаны на 14:30.

"Нас чарговы раз абвінавачваюць у парушэнні заканадаўства аб СМІ. А дакладней — частка 4 артыкула 23.5: "Распаўсюд сродкам масавай інфармацыі інфармацыі, распаўсюдж якой забаронены ў сродках масавай інфармацыі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі", — кажа галоўная рэдактарка выдання Святлана Гарда

Падставай для суда стала публікацыя пра ўдзельнікаў "пінскай бойні".

За вылучаную гадзіну ніхто з прадстаўнікоў рэдакцыі ў суд з'явіцца не паспеў. Дырэктара прадпрыемства няма ў краіне. Запытаная сведка Наталля Калешка жыве ў Пінску, адкуль дабрацца ў Лунінец таксама патрэбны час. Адвакат таксама пражывае ў іншай вобласці.

Ці адбыўся працэс і ці было вынесена нейкае рашэнне, у рэдакцыі не ведаюць.

Раней у рэдакцыі "Медиа-Полесье" і дома ў супрацоўнікаў адбыліся ператрусы, падчас якіх была канфіскаваная ўся тэхніка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі