Пра Трампа, вайну і “сінія пальцы” Лукашэнкі — эфір з Цыганковым
Віталь Цыганкоў / Еўрарадыё
У Еўропе ўсё часцей гучаць змрочныя прагнозы пра фактычна непазбежнасць супрацьстаяння (не хочацца казаць пра вайну) з Расіяй. І што трэба быць гатовымі адбіваць агрэсію расійскіх акупацыйных войск супраць краін-сябраў NATO без дапамогі ЗША. Дзе, імаверна, на прэзідэнцкіх выбарах пераможа Дональд Трамп. Дарэчы, адным з галоўных плацдармаў, якім скарыстаюцца для сваёй агрэсіі расіяне, эксперты і вайскоўцы называюць Беларусь.
Якія пагрозы нясе бяспецы Еўропы прыход да ўлады Трампа і ці гатовыя краіны ЕС супрацьстаяць агрэсіі сваімі сіламі? Ці зможа Мінск адмовіцца ад удзелу ў расійскім нападзе на краіны ЕС? Навошта Лукашэнка грае ў “выбары” і што гэта гульня дае рэжыму? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.