Пра “ваеннае становішча”, мабілізацыю і каліноўцаў — стрым з Каваленкам
Аляксандр Каваленка / фота з яго архіва
Не такімі тэмпамі, як шчэ тыдзень-два таму, але наступ украінскай арміі працягваецца, і ўсё новыя тэрыторыі Украіны вызваляюцца ад расійскіх акупантаў. У гэты час у Беларусі ствараецца агульная расійска-беларуская вайсковая групоўка, якая стварае пагрозу для ўкраінскай дзяржавы. Бо хоць Лукашэнка і працягвае гаварыць пра выключна абарончую місію гэтай групоўкі, пасля 24 лютага яму ніхто ва Украіне (нарэшце) не верыць.
Што адбываецца на фронце і ці здольныя расіяне спыніць наступ украінскіх войскаў з дапамогай іранскай зброі? Ці гатовыя ва Украіне да нападу з боку Беларусі і якога адказу варта чакаць нападнікам? Навошта ўкраінскія палітыкі стымулююць палітычныя амбіцыі беларускіх добраахвотнікаў? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае ваенна-палітычны аглядальнік групы “Інфармацыйны супраціў” Аляксандр Каваленка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.