Пра ваеннае становішча, мабілізацыю, Пазняка і акупацыю — стрым з Усавым

Павел Усаў / Еўрарадыё
Павел Усаў / Еўрарадыё

Беларускія добраахвотнікі заяўляюць пра палітычныя амбіцыі і ў адрозненне ад сусветных лідараў не гатовыя сустракацца з Ціханоўскай без выканання ёй пэўных умоў. Адначасова пра актывізацыю сваёй дзейнасці ва Украіне кажуць як “Вольная Беларусь” Зянона Пазняка, так і Аб’яднаны кабінет прадстаўнікоў у асобе Валерыя Кавалеўскага. А ў гэты час Расія з дазволу (калі ў яго яшчэ з Крамля пра нейкія дазволы пытаюцца) Лукашэнкі назапашвае ў Беларусі кантынгент сваіх войскаў, а філосаф-фашыст Дугін нясе ў Беларусь сваю “філасофію еўразійства”.
 
Што сёння адбываецца з беларускай апазіцыяй і ці трэба нам ламацца ў зачыненыя ўкраінскія дзверы? Ці прывядзе прыхаваная мабілізацыя да відавочнага ўдзелу ў расійскай вайне супраць Украіны беларускага войска? Якую пагрозу нясе беларусам “дзяржаўная ідэя”, сфармуляваная для Лукашэнкі Дугіным? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі