Пра вайну Лукашэнкі з Расіяй, “мірняк Белгародчыны” і каліноўцаў — эфір

Зміцер Лукашук і Аляксандр BalaganOff Рыкаў 

Зміцер Лукашук і Аляксандр BalaganOff Рыкаў  / Еўрарадыё

Лукашэнка ўжо “ваяваў” з Расіяй. І гаворка не пра традыцыйныя пераднавагоднія “газавыя войны”, а пра сур’ёзнейшы ўзровень. Памятаеце, як напярэдадні выбарчай кампаніі 2020 года ён казаў пра "Газпрам", якія плануе праз выбары замяніць Лукашэнку на свайго стаўленіка, ці як ў лясах лавілі “вагнераўцаў”, што нібыта плануюць тэракты зладзіць падчас выбараў. Ці словы тагачаснага міністра Макея пра “прымус Беларусі да інтэграцыі з Расіяй”… І вось новая выбарчая кампанія і новыя словы пра пагрозу з Расіі. Што, маўляў, плануюць нас далучыць шасцю абласцямі, а гэта вайна. Вайна беларусаў з расіянамі. Што праўда, беларусы і так ужо з расіянамі ваююць. Ва Украіне. Але лукашысты іх чамусьці лічаць “злачынцамі”.

Ці сталі нечаканасцю заявы Лукашэнкі пра гатоўнасць ваяваць з Расіяй за незалежнасць Беларусі і ці гатовыя ўкраінцы падтрымаць яго ў гэтай вайне? Якія асцярогі ад вучэнняў “Захад-2025” і ці гатовыя ва Украіне да новай атакі з тэрыторыі Беларусі? Чаго чакаць ад выбарчага рытуалу і ці зробіць Лукашэнку “перамога на выбарах” легітымным для ўкраінскай улады? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае блогер Аляксандр BalaganOff Рыкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі