Праблемы з вадой закранулі больш за 2200 дамоў Мінска
Праблемы з кепскай вадой закранулі больш за 2200 дамоў Мінска. Такую лічбу назваў дырэктар "Мінскводаканала" Алег Аўруцін на брыфінгу ў Мінску.
Гэта 1400 дамоў у Фрунзенскім раёне і 860 — у Маскоўскім. Гаворка ідзе пераважна пра шматкватэрныя дамы.
Агулам у гэтых двух раёнах жыве каля 750 тысяч чалавек.
Прыкладна ў 110 дамах сітуацыя з вадой ужо выпраўленая, дадаў чыноўнік.
Таксама паведамляецца, што аварыяў, якія маглі б прывесці да пагаршэння сітуацыі з вадой, не было.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.