Праца чыгунак у Францыі будзе парушана да канца выходных
Рух цягнікоў у Францыі абцяжараны
Невядомыя зламыснікі паралізавалі чыгунку раніцай у пятніцу, у дзень адкрыцця Алімпіяды ў Парыжы, піша BBC.
SNCF паведаміла, што яе аб'екты — шляхі і вакзалы — падвергліся вандалізму ў розных рэгіёнах краіны. Паведамлялася пра падпалы і пашкоджанні чыгуначнага палатна на напрамках да захаду, усходу і поўначы ад Парыжа.
За мінулыя суткі была адменена чвэрць міжнародных рэйсаў цягнікоў Eurostar, у тым ліку рэйс, якім павінен быў ехаць прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер.
Прэм'ер-міністр Францыі Габрыэль Атталь заявіў, што напады на чыгуначную інфраструктуру былі добра падрыхтаваныя і скаардынаваныя, ён назваў тое, што адбылося "актам сабатажу".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.