Працягваюцца пошукі небяспечнага злачынцы, які ўцёк з суда з пісталетам

Пошукі небяспечнага злачынцы, які ўцёк з жодзінскага суда з пісталетам, працягваюцца ў Беларусі ўжо трэці дзень. На рахунку 31-гадовага Сяргея Багдашова, ураджэнца Асіповіцкага раёна, лічыцца каля трох дзясяткаў крымінальных эпізодаў.  Як адзначае тэлеканал ОНТ, пракурор патрабаваў для яго 10 гадоў турмы, аднак суддзя зачытаць прысуд не паспеў, бо Багдашоў напаў на вартаўніка, абяззброіў яго і ўцёк. Злачынцу шукае міліцыя ўсёй краіны, прыцягнутыя таксама вайскоўцы ўнутраных войскаў, аднак натрапіць на яго след пакуль не ўдалося.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі