Прадстаўніцтва РБ: ААН аплачвала адвакацкія паслугі для ўдзельнікаў пратэстаў

Прадстаўнікоў ААН у Беларусі лічаць датычнымі да фінансавання пратэстаў​
Прадстаўнікоў ААН у Беларусі лічаць датычнымі да фінансавання пратэстаў​

Офіс ААН у Беларусі незаконна выкарыстаў грашовыя сродкі арганізацыі для таго, каб аплачваць паслугі адвакатаў 23 беларусаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах. Пра гэта паведамляе Sputnik Беларусь са спасылкай на пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе.

Пра тое, што прадстаўнікі ААН у Беларусі датычныя да фінансавання беларускіх пратэстаў, 26 верасня заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1" па выніках сустрэчы з кіраўніком ААН Антоніу Гутэрышам.

Як паведамляла Еўрарадыё, на сустрэчы з Гутэрышам Макей расказаў пра гатоўнасць Беларусі апублічыць факты пра тое, як некаторыя супрацоўнікі ААН у Беларусі выкарыстоўвалі грошы арганізацыі, якія выдзяляюцца для людзей з інваліднасцю, на падтрымку ўдзельнікаў пратэсных акцый.

Па словах кіраўніка МЗС Беларусі, генеральны сакратар ААН не ведаў пра тое, што "некаторыя яго памочнікі... за ягонай спінай робяць шэраг, скажам, непрывабных рэчаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі