Прадстаўнік Мінадукацыі: каранцін у ВНУ немэтазгодны
Каранцін у ВНУ Беларусі, як і ў сярэдніх спецыяльных навучальных установах, немэтазгодны. Пра гэта ў сераду ў Белпрэсцэнтры заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення вышэйшай адукаціы Мінадукацыі Сяргей Каспяровіч. Паводле яго слоў, грунтуючыся на выніках маніторынгу сітуацыі, неабходнасці ў каранціне няма.
Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік дадаў, што дыстанцыйнае навучанне ў тым жа БНТУ сябе не апраўдала, паколькі студэнты "раз'ехаліся па бацьках". За станам здароўя студэнтаў праводзіцца ўзмоцнены кантроль.
У Беларусі зафіксавана 86 выпадкаў заражэння каранавірусам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.