Праект указу Лукашэнкі аб працы ІП дапрацуюць на працягу месяца

Нагадаем, урад прапаноўвае абавязаць усіх індывідуальных прадпрымальнікаў з ліпеня дакументальна пацвярджаць куплю прадукцыі. Зараз гэтага не патрабуецца. Трэба толькі выплаціць адзіны падатак у падвойным памеры. Аляксандр Лукашэнка таксама даручыў Мінгандлю і мясцовым уладам да 1 ліпеня стварыць у рэгіёнах краіны оптавыя базы.



Як інфармуе тэлеканал "Беларусь 1", кампрамісныя рашэнні на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі ўчора шукалі не толькі члены ўрада. Сваю ацэнку сітуацыі давалі і прадстаўнікі бізнес-саюзаў. Кіраўнік дзяржавы засведчыў: канчатковае рашэнне прымуць, зыходзячы з выгады для спажыўцоў і дзяржавы, і, безумоўна, з улікам інтарэсаў бізнесу. Аляксандр Лукашэнка перасцярог бізнесменаў ад шантажу ўлады.
 

Шумчанка: Для нас важна, што ўказ па прадпрымальніках не падпісаны
 

Лукашэнка — прадпрымальнікам: Майдана мы не дапусцім! (відэа)
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі