Праезд у цягніках ў 2014 годзе можа падаражэць у 2-2,5 раза

Пра магчымасць такога павышэння коштаў паведамляе БелаПАН.



Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011—2015 гады прадугледжвае, што насельніцтва павінна пакрываць не меней за 60% ад кошту транспартных паслуг у 2015 годзе.


 
Каб выйсці на гэты ўзровень, тарыфы на праезд у наступным годзе ў цягніках рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній неабходна павялічыць у 2-2,5 раза, лічаць эканамічныя ўлады. Павялічваць кошт праезду прапануецца ў тры этапы.



Таксама прапануецца ў будучым годзе павялічыць тарыфы на праезд у гарадскім транспарце. У Мінску кошт праезду плануецца павялічыць да 5000 рублёў, у абласцях — да 4200 рублёў.



Фота — michkoff.narod.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі