Праезд у грамадскім транспарце можа падаражэць у жніўні

"Што датычыць павышэння, то яно адбудзецца ў жніўні, не раней", — цытуе БЕЛТА словы віцэ-прэм'ера. Па яго словах, у Мінску плануецца давесці кошт адной паездкіу да 4,5 тысяч рублёў, у рэгіёнах — да 4 тысяч рублёў.



Чыноўнік адзначыў, што падчас чэмпіянату свету па хакеі тарыфы на перавозкі пасажыраў, у тым ліку ў таксі, расці не будуць. "Мы не павінны нейкія свае выдаткі і праблемы перакладаць на гасцей. Гэта не па-славянску", — лічыць Калінін.



Сёння за праезд у гарадскім пасажырскім транспарце ў абласцях трэба заплаціць 3200 рублёў, у Мінску — 3700 рублёў.



Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі