Прагноз: Беларусь на Алімпіядзе-2022 заваюе 4 бронзавыя медалі ў біятлоне
На пекінскай Алімпіядзе-2022 Беларусь здолее заваяваць чатыры бронзавыя медалі, і ўсе — у біятлоне. Такі прагноз апублікавала агенцтва Associated Press.
Эксперты агенцтва склалі медальныя прагнозы на ўсе віды праграмы зімовых Алімпійскіх гульняў-2022.
Зборная Беларусі па біятлоне, па іх прагнозах, будзе трэцяй у змяшанай эстафеце, Дзінара Алімбекава зойме трэцяе месца ў індывідуальнай гонцы і мас-старце, а Ганне Сола дастанецца бронза ў спрынце.
Алімпіяда ў Пекіне пачнецца 4 лютага.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.