Праходзіць вобыск у мінскім офісе Аб'яднанай грамадзянскай партыі
Як распавёў "Еўрарадыё" старшыня Рады АГП Міхась Пашкевіч
ператрус у мінскім офісе Аб'яднанай грамадзянскай партыі звязаны са справай Алега Корбана, які зараз знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
Пашкевіч: "Зараз тут знаходзяцца тры супрацоўнікі КДБ. Сяргей Альфер, я і Антаніна Кавалёва як панятыя знаходзімся на гэтым вобыску. Вобыск праходзіць па санкцыі пракурора Мінска, ёсць ордэр і ўсё гэта па справе Алега Корбана. Вывучаюць яго дачыненне да арганізацыі масавых беспарадкаў. Зараз па ўсіх пакоях ходзяць, вышукваюць. Пакуль паперы ізымаюць."